Пастэль (франц. pastel ад іт. pastello - памяншальнае ад pasta - цеста), тэхніка жывапісу сухімі мяккімі каляровымі алоўкамі без аправы, вырабленымі з парашкападобных пігментаў, крэйды, гіпсу, тальку ў сумесі з рэчывамі, што склейваюць (гуміарабік, трагакант, малако). Таксама твор, выкананы ў гэтай тэхніцы. Словам «пастэльны» часта абазначаюць якасць жывапіснай, графічнай выявы, якая адрозніваецца мяккімі (нюансавымі) (гл. Нюанс) танальнымі і каляровымі пераходамі фарбаў, форм.