Прапорцыя (ад лац. proportio - суадносіны, суразмернасць), суадносіны велічынь элементаў мастацкага твора, a таксама асобных элементаў і ўсяго твора ў цэлым. Адрозніваюць архітэктурныя П., П. пры выяўленні чалавечага цела і твару. Уяўленні аб П. узніклі ў архітэктараў і мастакоў старажытнага свету (гл. таксама Канон, Анатомія пластычная, Ансамбль).

Паведаміць пра недакладнасьць