Протарэнесанс (ад грэч. protos - першы і Рэнесанс), этап гісторыі італьянскага мастацтва (13 - першая пал. 14 ст.), першая, ранняя стадыя Адраджэння; азнаменавана ростам у культуры гуманістычнага светапогляду, пашырэннем у мастацтве свецкіх відаў, зваротам да мастацкай спадчыны антычнасці, паступовым вызваленнем ад сярэдневяковых канонаў. П. складаюць два перыяды, адпаведна італьянскім назвам 13 і 14 стст. - дучэнта і трэчэнта.

Паведаміць пра недакладнасьць