Скляпенне (ад польск. sklep), перакрыцце крывалінейнага характару, у якім гарызантальны цяжар (распор) успрымаецца контрфорсамі, сценамі, папярочнымі сценамі, слупамі, калонамі. Да асноўных відаў С. адносяць: цыліндрычнае, люстэркавае, самкнёнае, крыжовае, ветразевае. У манументальным дойлідстве Беларусі С. вядомы з 11 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць