Тройца,

1. Увасабленне Бога, сутнасць якога трыадзіная, але быццё ёсць суаднясенне трох іпастасей: Айца, Сына і Духа Святога. Дагмат трыадзінства Бога мае іканаграфічнае (гл. Іканаграфія) увасабленне ў абразах: «Старазапаветная Тройца» з выявай з'яўлення трох анёлаў Аўрааму і «Новазапаветная Тройца» з выявай Бога-Айца ў выглядзе старца, Бога-Сына ў выглядзе юнака і Бога-Духа Святога ў выглядзе голуба на грудзях Хрыста або з выявай БогаАйца ў выглядзе старца, дарослага Хрыста з правага боку і Духа Святога ў выглядзе голуба над імі.

2. Царкоўнае свята (Тройца, Пяцідзесятніца, Сёмуха), якое звязана з сашэсцем Святога Духа на апосталаў і адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Ўваскрэсення (Вялікадня) Хрыста.

Паведаміць пра недакладнасьць