1. У раннехрысціянскай літаратуры вандроўны прапаведнік хрысціянства. Евангелле апавядае пра 12 апосталаў - бліжэйшых вучняў Хрыста і 70 апосталаў - яго паслядоўнікаў. Апосталы - частыя персанажы культавага мастацтва (абразы, алтарныя абразы, фрэскі, мазаікі, вітражы, скульптурныя і графічныя творы).
2. Богаслужэбная кніга, якая змяшчае 22 з 27 кніг Новага запавета: Дзяянні апосталаў, 7 саборных пасланняў апосталаў: Якава, першае і другое Пятра, першае, другое і трэцяе Яна, пасланне апостала Юды, 14 пасланняў апостала Паўла: да Рымлянаў, першае і другое да Карынфянаў, да Галатаў, да Ефесянаў, да Філіпійцаў, да Каласянаў, першае і другое да Фесаланікійцаў (Салунянаў), першае і другое да Цімафея, да Ціта, да Філімона і да Жыдоў. Акрамя таго, у A. прыводзіцца парадак чытання гэтых кніг на працягу года ў залежнасці ад свята і дня.