апроч,

1. Прыназ. з Р. Тое ж, што і апрача (у 1 і 2 знач.). [Міхал] не знаў улады над сабою апроч зямельнай той улады (Я.Колас). Кнігі ўсе, апроч псалтыра, вы аддайце Грышку (Я.Колас). Апроч таго, што не было ў ёй шруб... дык яшчэ і нажы былі павышчэрбліваны і восі паскручваны (К.Чорны). Не знае зямля вартых подзвігу [...] сплаваў металу, апроч сэрцаў людскіх, апроч песні... (М.Танк). Нарэшце думка яго падышла да таго, што ён, мусіць, ранены. А датуль ён быў змарнелы, стомлены, ад утрапення не еў колькі дзён і, апроч раны, яго яшчэ кантузіла (К.Чорны). Апроч усяго, Аўгіння ўмела накіроўваць справу так, што верх заставаўся за ёю (Я.Колас). Апроч таго, я ў бога прашу зусім нямнога... (К.Крапіва).

2. У знач. прысл. Тое ж, што і апрача (у 3 знач.). Нічога не скажаш, апроч: век жыві і век вучыся (І.Грамовіч).

Апроч таго (у знач. пабочн.) - тое, што і апрача таго. Апроч таго, ён як бы да гэтага падрыхтаваны... (К.Чорны).
Апроч як (у знач. прысл., без кіравання склонам) - тое, што і апрача як. Ніякім чынам нельга было выйсці, апроч як праз акно.

Паведаміць пра недакладнасьць