* Такія прыслоўна-прыназоўнікавыя канструкцыі яшчэ не поўнасцю аформіліся ў адну функцыянальную адзінку - сродак сувязі кампанентаў словазлучэння. Можна сказаць, што такія канструкцыі знаходзяцца толькі на першай ступеньцы працэсу зрашчэння марфалагічных кампанентаў (прыслоўя і прыназоўніка) у адну функцыянальную адзінку. Таму ў далейшым падобныя спалучэнні, накшталт глыбока (глыбей) у, далёка (далей) ад, нізка (ніжэй) за і пад., падаюцца ў Слоўніку або толькі выбарачна (тыя, якія часцей сустракаюцца ў тэкстах), або зусім не пададзены. Значэнне такіх спалучэнняў лёгка выводзіцца са значэнняў тых марфалагічных кампанентаў, што ўваходзяць у склад спалучэння; фразеалагізацыі семантыкі тут звычайна яшчэ не наглядаецца.
Паведаміць пра недакладнасьць