ва , прыназ. з Р., В. і М. Тое ж, што і у. Ужываецца перад словамі, якія пачынаюцца гукам «у» (ва ўсіх, ва ўзросце, ва ўніверсітэт), а таксама ў спалучэнні ва мне.Разгарні ты, люд рабочы, сілу, волю ва ўсю шыр... (Я.Колас). Цяпер рашае гэтак: ад дажджу зайдуся, ад расы, кінуся ва ўсе бюро даведак, пазнаходжу хлопцаў адрасы (А.Куляшоў). Некаторыя не маглі стрымаць гневу і казалі, што цяпер пешаход на вуліцы можа не баяцца ні трамвая, ні тралейбуса, ні іншай машыны, акрамя «Масквіча», якога купіў вось такі грамадзянін ва ўласнае карыстанне (І.Грамовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць