на манер, спалуч. прыназ. з наз. У знач. прыназ. - з Р. Размоўн. Тое ж, што і накшталт. Суседзі назаўтра казалі, што ён сядзеў упоперак воза, так, што адна нага была ў драбінах, а другая выстаўлена на манер пісталета (Я.Колас). «Як ты мяркуеш, Мартыне, - парушыў маўклівасць дзед Талаш, пачаўшы трохі здалёку, - ці можна падабраць добрых хлопцаў... ну, на манер невялічкага войска?» (Я.Колас).