на паказ, спалуч. прыназ. з наз. У знач. прыназ. - з Д. Тое ж, што і напаказ. Як той казаў - вайна не толькі лье кроў, але і кожную брудную душу выверне на паказ свету (К.Чорны). Тут я ўжо ўсё нутро яго выстаўлю на паказ людзям, навыварат выверну, як панчоху (К.Крапіва). І калі ты сапраўдны паэта - неадкладна бяры і пішы на паказ занядбанаму свету біяграфію гэтай душы (П.Глебка).

Паведаміць пра недакладнасьць