насустрэч, прысл. Размоўн. У знач. прыназ. - з Д. Тое ж, што і насустрач. А ён [ручаёк], гучны і смяшлівы, так і ходзіць, аж дрыжыць, і другі сябрук шчаслівы насустрэч яму бяжыць (Я.Колас). Ці кідаць Зосі бацькоў ды ўцякаць у горад да Рыгора, ці скарыцца ёй бацькавай волі і рахмана йсці насустрэч свайму лёсу (Ц.Гартны).