насустрэчу, прысл. У знач. прыназ. - з Д. Тое ж, што і насустрач. І - часамі суровыя, часамі ветлыя - скрозь вы, адменныя й новыя, як аблокі нябёс, пралятаеце выраем насустрэчу вякам, многа радасці шчырае пакідаючы нам (П.Глебка). Нагадзіўся якраз насустрэчу ім Сымон Мікуць (К.Чорны). Балеслаў Сегенецкі прайшоў наперад, вярнуўся і пайшоў старой пары насустрэчу (К.Чорны). «Тата!.. татка!..» - крычала яму насустрэчу (П.Броўка).