наўкол, прысл. Размоўн. У знач. прыназ. - з Р. Тое ж, што і навокал. Сашчэплена кола наўкол маіх лепшых надзей (П.Панчанка). Наўкол моста чысты, як далонь, луг: не падбярэшся, каб не заўважылі (Г.Шуцько).