не гледзячы на, спалуч. адмоўя, дзеепрысл. і прыназ. Устар. У знач. прыназ. - з В. Тое ж, што і нягледзячы на. Аднак, не гледзячы на такі позні час, мужчыны не спяшаліся разыходзіцца (І.Шамякін). Не гледзячы на непагоду і недалужную руку сваю, ён сыпаў пытаннямі... (М.Лынькоў). Не гледзячы на тое, што быў маладзейшы за Сцяпана, выглядаў ён сталей (К.Крапіва). Усе прытрымліваліся адзінай думкі: фашыста біць, не гледзячы ні на снягі, ні на марозы (М.Лынькоў). Не гледзячы на з'яўленне ўнучкі, старшы ўнук быў яму па-ранейшаму дораг (З.Бядуля).