паўз, прыназ. з В.

1. Спалучэнне з прыназ. паўз выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры назвах месц, прадметаў, уздоўж якіх што-н. размяшчаецца ці рухаецца. Некалькі разоў удзень перагонамі ішоў дождж, і мокрыя аўсы гнуліся да зямлі паўз гасцінец (К.Чорны). Паўз чыгунку цягнуўся лес (Л.Гаўрылкін). Наш маршрут ляжаў паўз Воршу (М.Гроднеў).
// Непадалёк ад чаго-, каго-н., міма чаго-, каго-н. Лес скрозь паўз гарадок высякаецца, вывозіцца немаведама куды (К.Чорны). Паўз нас паплавамі ляжала сенажаць (Я.Скрыган). Ёсць кнігі, каля якіх праходзіш, як паўз шэры і неахайна збудаваны дом (М.Паслядовіч). Ён [Холад] раптам прыкмячае бярозку, хоць сотні разоў праязджаў паўз яе раней («Полымя»). Вось ён [прамень] прайшоў паўз камісара і пабег у другі бок (І.Новікаў). І, ідучы паўз Аўгіньку, ловіць яе вясёлы і ўдзячны погляд (М.Зарэцкі).

2. з Р. Абл. Тое ж, што і паўз (у 1 знач.). Неяк ішла паўз ларка з папяросамі, глянула: тая! Яна, чарнакосая (П.Панчанка). Так насілі мяне мае конікі-гусі па ўсёй старане, паўз ўсёй Беларусі (У.Дубоўка). Дык чаму б і табе над красуняй Нявой не фарсіць закапроненай ножкай? Не прайсціся паўз вуліцы пругкай хадой, не знайсці прыдатнейшай дарожкі (У.Дубоўка).

Паведаміць пра недакладнасьць