перада, прыназ. з Т. Ужываецца толькі ў спалучэнні перада мной, перада мною. Тое ж, што і перад, 1, 3, 4, 6, 7. Пнівадзіцкае балота, як вокам сягнуць, ляжала перада мною (К.Чорны). Перада мной рачны жыхар нырае за мальком (П.Броўка).