побліз, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Тое ж, што і паблізу. І ударылі гарматы побліз нашага сяла (П.Броўка). Побліз нас ля гаёў бык на пожні зароў, а на пожнях трава, як віном налітая: ён сям'ю сваю мужна склікае (П.Броўка). Але тады паблукаў я побліз раю першы раз за ўсе гады (П.Панчанка). Самае далёкае, куды Кастусю дазволена хадзіць, гэта на палянку, побліз лагера (М.Ваданосаў). Лячу я побліз месяца, Журба ў грудзях не месціцца (М.Гаўрусёў).

Паведаміць пра недакладнасьць