поблізу, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Тое ж, што і паблізу. Сяліба была глухая і стаяла яна поблізу рэштак велізарнага лесу (К.Чорны). Аднойчы ў першай палове ліпеня месяца, тут, поблізу гэтых машын, некалькі дзён падрад відзён быў Ян Стафанковіч (К.Чорны). Поблізу шашы, пад купчастымі шатрамі маладых дубоў, згрудзілася багата людзей (М.Лынькоў). На вакзальнай плошчы, у трамваі, поблізу мяне сеў чалавек (Я.Скрыган). Поблізу яго [дзядзькі], прывязаны да плоту, стаяў нязграбны галавасты конь (І.Мележ).