прад, прыназ. з Т. і (устар., абл.) В. Звычайна ў мове паэзіі. Тое ж, што і перад. Хлапцы памыліся рупліва, і ўсе з дарэктарам пачціва пасталі ў рад прад абразамі (Я.Колас). І прад вечнасцю казак вясны долу нізка схіліліся сцені (П.Трус). І голас змаўкае штодзённай дакукі прад веліччу зорнага ззяння (Я.Колас). Мінуліся ліхія зімы, другія зоры прад вачыма, і па-другому б'ецца сэрца (Я.Купала). Хай сягоння панура звоняць нашы напевы, - часам песні і дрэвы заціхаюць прад бурай (М.Танк). Хатка белая каля Мадрыда... раптам яна ажыла прад мной... (К.Кірэенка). То на уральскі краявід не мог я надзівіцца, то плакала прад мной наўзрыд палтаўская крыніца (М.Сурначоў). Чыстым стану прад божыя вочы (У.Караткевіч).