проціў, прыназ. з Р. Абл. Тое ж, што і супраць, 1-3. Міколка знячэўку стаў, і з яго грудзей, проціў волі, вылецеў жаласны і доўгі крык: «А-а-ай!» (Я.Колас). У ім абудзіўся цяпер, скарэй інстынктыўна, чым свядома, пратэст проціў зневажання і прыгнечання нацыянальных правоў народа, і ён, як сын гэтага народа, з якім ён чуў моцную сувязь, стаў на абарону гэтых правоў (Я.Колас). Бог з вамі, панічок! Што вы сказалі проціў ночы?! Няхай бог крые! (Я.Колас). Пышна цешча, пышна, проціў зяця не выйшла (нар. песня).

Паведаміць пра недакладнасьць