супроць, прыназ. з Р. Тое ж, што і супраць. Аўгіня прысела на палок супроць бабкі Насты (Я.Колас). Апошні ўзнос і подпіс стаяў супроць радка - «чэрвень»... (І.Мележ). Трэба было ехаць супроць плыні (З.Бядуля). Ева трымала ў сэрцы затоеную крыўду супроць Аўгіні (Я.Колас). Увесь свет быў супроць яго [Язэпа] (З.Бядуля). У душы расло абурэнне супроць гэтага чалавека, якога ён бачыў адзін раз раніцай у райкоме... (І.Шамякін). А супроць каго, уласна кажучы, я пратэстую? - падумала яна (У.Карпаў). Кінуў працу, бо абурыўся супроць непарадку (І.Шамякін). Старыя дзяды самі сваім розумам даходзяць да думкі, што трэба ўзброенае змаганне супроць акупантаў (Я.Колас). Куды ты, неразумная, едзеш супроць ночы (А.Якімовіч). Хто супроць? Аднагалосна (А.Александровіч). Явіч упарта супроць волі сваёй думаў пра дзіўнае спатканне (К.Чорны). Умею добра з людзьмі ладзіць, патраплю і супроць шарсцінкі пагладзіць (З.Бядуля).

Паведаміць пра недакладнасьць