![]() |
![]() |
![]() |
||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||||||
![]() |
|
|||||||||||||||||
![]() |
![]() |
![]() |
||
![]() |
Івашкевіч Віктар (21.09.1959, Менск), актывіст нацыянал-дэмакратычных рухаў 1980-1990-х, журналіст. Бацькі І. - тэхнічная інтэлігэнцыя. Сам І. працаваў рабочым, у 1982-1988 завочна вучыўся на журфаку БДУ, але па палітычных матывах не прайшоў іспытаў па «навуковым камунізме». Атрымаў дыплём толькі ў 1991. У 1983 знаёміцца з аднакурсьнікам па журфаку БДУ сваёй жонкі Алены Радкевіч Алесем Сушам. Далучаецца да беларускага руху. З 1983 уваходзіць у «Майстроўню», Таварыства Беларускай Школы пры ёй. У 1984 - у Клюбе імя Ў.Караткевіча. У 1985 удзельнічае ў стварэньні «Талакі», становіцца адным зь лідэраў і арганізатараў талакоўскіх акцыяў. З кастрычніка 1988 - сябра Аргкамітэту БНФ, затым (1989-1995) сябра Сойму БНФ, сакратар Управы БНФ (1992-1995). У 1989 адзін з заснавальнікаў і ідэолягаў Рабочага Саюзу. Да сёньняшняга дня зьвязаны з рабочым рухам Беларусі, які лічыць галоўным чыньнікам сацыяльных і палітычных пераменаў у краіне. З 1995 па 1997 - дырэктар Цэнтру «Беларуская Пэрспэктыва». З 1999 - віцэпрэзыдэнт Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў. Ад пачатку сваёй апазыцыйнай дзейнасьці прымае актыўны ўдзел у выдавецкіх ініцыятывах - адзін з стваральнікаў «Бурачка» (1986-1987), затым газэтаў «Навіны БНФ «Адраджэньне», «Свабода». З 1997 І. галоўны рэдактар газэты «Рабочы» - масавай газэты Свабодных прафсаюзаў Беларусі. Неаднаразова затрымліваўся як удзельнік і арганізатар масавых акцыяў, караўся штрафамі, тройчы быў асуджаны на «суткі». Літ.: 1. А.Уліцёнак. Іншадумцы = Мыслящие иначе. - Менск, 1991. С. 101-122; 2. Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971-1990). Каталёг. - Менск, 1998. Вацлаў Арэшка |
![]() |
![]() |
||
![]() |
||
![]() |
||
![]() |
|
|
|
![]() |
![]() |