«Навіны Беларускага Народнага Фронта за перабудову «Адраджэньне», выдаваліся са сьнежня 1988. Як нулявы нумар выданьня зьявілася «Інфармацыйнае паведамленьне БНФ за перабудову «Адраджэньне», у якім друкавалася адозва Аргкамітэту БНФ да грамадзян Беларусі, а таксама рэкамендацыі ў стварэньні групаў падтрымкі БНФ. Першыя нумары рыхтавалі А.Суша і А.Радкевіч; у падрыхтоўцы паасобных нумароў удзельнічалі: П.Ларын, І.Дрозд, П.Пячонка, А.Сёмуха; ад № 7 у складзе выдавецкае групы: А.Суша, С.Дубавец, П.Жук. Выйшла некалькі выпускаў «Навінаў» у перакладзе на расейскую мову («Новости Белорусского народного фронта «Адраджэньне»), якія ў асноўным адпавядалі беларускаму варыянту выданьня. Апошні нумар, прысьвечаны выбарам прэзідэнта, выйшаў у траўні 1994 году пад рэдакцыяй Барыса Хамайды. Грамадзка-палітычнае выданьне.