«Балесы Полісься», газэта згуртаваньня «Полісьсе», пачала выходзіць у 1988 на старонках газэты «Чырвоная Змена». З красавіка 1989 газэта выходзіць як асобнае выданьне. Склад рэдакцыі: В.Брыль, В.Лытвынка, М.Мынзар, Л.Трушко, М.Шыляговіч, М.Нычыпорук. Друкаваліся матэрыялы, пераважна датычныя палескага рэгіёну, а таксама дзейнасьці згуртаваньня «Полісьсе» і палескага культурна-аўтанамічнага руху.

Паведаміць пра недакладнасьць