«Гутарка», машынапіснае выданьне Міколы Ермаловіча. Выходзіла на працягу 1975-1976, усяго блізу 50-ці «гутарак». У выданьні зьмяшчаліся творы рознага жанру, прасякнутыя ідэяй незалежнасьці, нацыянальнага абуджэньня Беларусі, якія з-за сацыяльнае і палітычнае скіраванасьці не маглі быць надрукаваныя ў афіцыйным друку.