Адаптацыя (ад лац. adaptare - прыстасоўваць), працэс прыстасавання індывіда або групы людзей да знешніх абставін іх жыццядзейнасці. У працэсе фізічнай А. чалавек паступова прыстасоўваеца да пэўнага клімату, а ў ходзе сацыякультурнай А. - адпаведна да патрабаванняў канкрэтнай культуры, усяго грамадства. Адным з найбольш важных момантаў А. з'яўляецца ўзгадненне ўласных поглядаў, стэрэатыпаў паводзін з рэальнымі магчымасцямі навакольнага фізічнага і культурнага асяроддзя. А. па свайму зместу падобная да сацыялізацыі, аднак калі апошняя працягваецца практычна ўсё жыццё, то А. можа мець лакальны маштаб і адбывацца ў кароткія тэрміны.

Паведаміць пра недакладнасьць