Адметнасць культурная, сукупнасць рыс, прыкмет, якія адрозніваюць адную культуру ад другой. А.к. праяўляецца ў спосабах будаўніцтва жылля, асаблівасцях вырабу прадметаў працы, правядзення свят, абрадаў, звычаяў, традыцый, сямейнага жыцця, працоўнай дзейнасці, адпачынку, штодзённых паводзін, прыгатавання ежы, спецыфіцы этыкету, маральных і эстэтычных каштоўнасцей розных народаў свету і да т.п. Напр., у эўрапейскіх краінах пры сустрэчы прынята вітацца, паціскаючы адзін аднаму руку, а ў народаў Усходу (кітайцы, японцы, індыйцы) гэта рабіць не прынята.

Паведаміць пра недакладнасьць