Брадэль Фернан (1902-1985), французскі гісторык культуры. Аўтар трохтомнай фундаментальнай працы «Матэрыяльная цывілізацыя, эканоміка і капіталізм. 15-18 ст.», шматлікіх артыкулаў па пытаннях гісторыі, культуралогіі. Кніга Б. «Што такое Францыя» з'яўляецца своеасаблівай энцыклапедыяй, у якой сабраны шматлікія факты і звесткі аб прыродзе, гісторыі і культуры Францыі, аб менталітэце і нацыянальным характары французаў. Лічыў, што культура - гэта «цывілізацыя, якая не дасягнула сваёй спеласці, сацыяльнага оптымуму і не забяспечыла свайго росту».