Бунюэль Луіс (1900-1983), гішпанскі кінарэжысёр, сцэнарыст, міжнародна прызнаны лідэр «аўтарскага» кірунку ў сусветным кінамастацтве; адзін з буйнейшых рэжысёраў у гісторыі сусветнага кіно. Вучыўся ў Мадрыдскім універсітэце. У 1925 г. Б. прыехаў у Парыж і сумесна з С.Далі зняў фільмы «Андалузскі сабака» і «Залаты век», дзе праявіўся вобразны свет сюррэалістычных сноў. У 1930-я г. з-за пераследаванняў фашысцкага рэжыму быў вымушаны пераехаць у ЗША. На працягу пятнаццаці гадоў не зняў ніводнай поўнаметражнай мастацкай стужкі. У 1947 пераехаў у Мексіку, дзе пачаўся новы этап у творчасці Б. У 1950-1970-я г. зняў мноства мастацкіх фільмаў, якія прынеслі яму міжнародную вядомасць і прызнанне гледачоў і кінакрытыкаў ва ўсім свеце - «Забытыя» (1950), «Ён» (1953), «Вірыядыяна» (1961), «Дзённая прыгажуня» (1966), «Млечны шлях» (1969), «Сціплая абаяльнасць буржуазіі» (1972), «Гэты смутны аб'ект жадання» (1977) і інш. Для творчай манеры Б. характэрны псіхалагічная дакладнасць, пастаноўка складаных маральных і філасофскіх праблем, яркая вобразнасць, іншасказальнасць, сімвалічнасць, упэўненасць рэжысёрскага почырку і да т.п.

Паведаміць пра недакладнасьць