Вішну, у індыйскай міфалогіі адзін з галоўных багоў; бог-стваральнік свету і яго ахоўнік. В. ўвасабляе творчую касмічную энергію. Мае выгляд або дзіцяці, што сядзіць на лісці лотаса, або прыгожага чатырохрукага юнака, які ляжыць на плывучым па касмічнаму акіяну тысячагаловым драконе. З'яўляецца заступнікам усіх прыгнечаных і пакрыўджаных, змагаром супраць усякага зла і несправядлівасці. В. можа прымаць розныя вобразы (т.зв. «аватары»), сярод якіх найбольш вядомымі з'яўляюцца Рама і Крышна. Яго боскай жонкай з'яўляецца багіня прыгажосці і шчасця Лакшмі, якая паўсюдна суправаджае свайго мужа. Вобраз непараўнальнай светлатварай багіні Лакшмі (увасабленне ідэала прыгажосці, самаадданага кахання і шлюбнай вернасці) - адзін з найбольш папулярных у індыйскай скульптуры і жывапісе.

Паведаміць пра недакладнасьць