Крышна, у індыйскай міфалогіі божаства, адно з увасабленняў бога Вішну; персанаж эпічнай паэмы «Махабхарата». К. традыцыйна лічыцца абаронцам Зямлі і барацьбітом з чалавечай несправядлівасцю. Меў выгляд прыгожага юнака з блакітнай скурай. У сярэднвяковай індыйскай культуры пашырыўся вобраз К.-палюбоўніка, цяга да якога ўспрымалася як сімвал накіраванасці чалавечых душ да зліцця з богам.

Паведаміць пра недакладнасьць