1) працэс стварэння новых ідэй, сімвалаў, каштоўнасцей і іншых культурных артэфактаў. Прадугледжвае, што суб'ектам культурнай дзейнасці выступае не столькі індывід, колькі грамадства ў цэлым. Таму працэсы стварэння і распаўсюджання культурных каштоўнасцей павінны мець інстытуцыянальны характар, рэгулявацца і накіроўвацца дзяржавай. Вынікамі В.к. выступаюць школы і інстытуты, навуковыя інстытуты і лабараторыі, бібліятэкі і музеі і да т.п.
2) Вытворчасць каштоўнасцей масавай культуры, развіццё індустрыі адпачынку, шоў-бізнеса і г.д.
3) У вузкім сэнсе - дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі па вытворчасці і распаўсюджванні культурнай інфармацыі.