«Грэмі», найвышэйшая ўзнагарода за музычныя дасягненні ў ЗША. Уручаецца з 1957 па 27 намінацыях, сярод якіх «Джаз», «Рок», «Поп», «Рэп», «Фолк», «Рэгей», «Альтэрнатыўная музыка» і нават «Полька». Вызначаюцца «Лепшы рэп-музыкант», «Лепшы жаночы поп-вакал», «Лепшы мужчынскі рок-вакал», «Лепшы рок-альбом» і інш. Усім пераможцам уручаюцца прызы ў выглядзе невялікіх залатых грамафонаў. Найбольшую колькасць прэмій «Г.» атрымаў афраамерыканскі сляпы кампазітар і спявак Стыві Ўандэр.

Паведаміць пра недакладнасьць