Рэп (англ. rap, от to rap - рэзка гаварыць, выкрыкваць), жанр поп-музыкі; рытмічны рэчытатыў рыфмаванага тэксту на востраактуальную тэму; вакальная манера, для якой характэрна прамаўляць скарагаворкай не заўсёды змястоўны, не зусім асэнсаваны тэкст. Узнік на аснове негрыцянскага фальклору. З'явіўся ў канцы 1970-х г. у ЗША і да канца 1980-х стаў надзвычай папулярным. Вядзе сваё паходжанне ад размоўных уставак у негрыцянскай вакальнай музыцы і скарагаворках дыск-жакеяў. Уяўляе сабой сольную ці групавую рытмізаваную рэчытацыю ці простае прагаворванне тэкстаў песень. Выканаўцамі Р. звычайна бываюць мужчыны-негры, хаця зрэдку сустракаюцца белыя мужчыны і жанчыны. Сярод вядомых прадстаўнікоў Р. - Эмінэм, «Онікс», «Дыскатэка Аварыя», ДэЦЛ і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць