Гун-бі (літар. акуратны пэндзаль), самабытная творчая манера ў класічным сярэднявечным і традыцыйным кітайскім жывапісе. Заснавана на надзвычай тонкай графічнай прапрацоўцы дэталяў. Найбольш вядомыя майстры Г.-б. - Тан Інь, Чоў Ін і інш. - з дапамогай тонка нюансаваных колеравых спалучэнняў стваралі паэтычныя «світкі-аповесці». У гэтай манеры звычайна выконваліся паліхромныя апавядальныя і жанравыя кампазіцыі. Тэхніка Г.-б. была пераймана японскім мастацтвам, што адлюстравалася ў творах ямато-э.

Паведаміць пра недакладнасьць