Джэксан Майкл (н. 1958), амерыканскі рок-спявак, кампазітар. Афраамерыканец. Яго неаднаразова называлі «каралём поп-музыкі». Пачаў выступаць на сцэне з 1969 у складзе сямейнай групы «Пяцёрка Джэксанаў» (з 1975 - «Джэксаны»). Папулярнасць заваявала ўжо яго першая сольная песня «Бен» (1972). У 1979 пачаў супрацоўнічаць са студыяй кампазітара і аранжыроўшчыка К.Джонса. Канцэртныя выступленні Д. вызначаюцца надзвычайнай экспрэсіўнасцю, пластычнасцю, арыгінальнымі спецэфектамі. Лічыцца лепшым і найбольш арыгінальным танцорам сярод зорак сусветнай поп-музыкі. Рэкардсмен па колькасці прададзеных дыскаў (напр., альбом «Трылер», 1982, меў тыраж 40 млн. экз.). Па гэтым паказчыку Д. занесены ў «Кнігу рэкордаў Гінэса».

Паведаміць пра недакладнасьць