Дзейнасць культурная, спецыфічная чалавечая форма актыўных адносін да навакольнага свету, змест якой складае яго мэтанакіраванае змяненне. Любая Д.к. ўключае яе мэту, сродкі, працэс і вынік. Яе неад'емнай рысай з'яўляецца асэнсаванасць, усвядомленасць, рацыянальнасць. На характар Д.к. у найбольшай ступені ўплываюць чалавечыя матывы, ідэалы, каштоўнасці. У розных тыпах культуры выступае або як носьбіт вышэйшага сэнсу чалавечага быцця, або як неабходная, але не шанаваная ўмова жыцця.

Паведаміць пра недакладнасьць