Дывергенцыя (ад лац. divergere - адхіляцца, разыходзіцца), паступовае разыходжанне прыкмет у роднасных арганізмах, сістэмах у працэсе іх гістарычнай эвалюцыі. У культуралогіі Д. праяўляецца ў павелічэнні колькаснай і якаснай разнастайнасці культур. Асобныя даследчыкі лічаць, што ў сучасным свеце пераважаюць дывергентныя працэсы, якія ўцягваюць у грамадскае жыццё раней «невядомыя» ці «забытыя» культуры, спрыяюць узнікненню новых культур са спецыфічнымі каштоўнасцямі, традыцыямі, арыентацыямі.

Паведаміць пра недакладнасьць