Дыверсіфікацыя культуры (ад лац. diversus - розны + facere - рабіць), распадзенне, расчляненне адзінай культуры на асобныя састаўныя часткі або на розныя культуры. Можа быць поўнай ці частковай. Працэс Д.к. ацэньваецца пазітыўна ў тых выпадках, калі ён прыводзіць да распадзення дамінуючай культуры на розныя субкультуры, спрыяе павелічэнню культурнай разнастайнасці. Аднак пры неспрыяльных абставінах Д.к. можа выклікаць паступовы заняпад пэўных этнічных супольнасцей, культурных традыцый, каштоўнасцей, ідэалаў.

Паведаміць пра недакладнасьць