Дыхатамія культуры (ад грэч. dichotomia - раздзяленне на дзве часткі), у культуралогіі тэрмін для абазначэння падзелу культуры на дзве часткі. Азначае наяўнасць у культурнай прасторы такіх з'яў, феноменаў, відаў культурнай дзейнасці, якія складаюцца з дзвюх частак, знаходзяцца ў гарманічным адзінстве ці, наадварот, супрацьстаяць адзін аднаму. Напр., да ліку падобных Д.к. можна аднесці наступныя: матэрыяльная і духоўная культура; рэлігійная і свецкая культура; элітарная (высокая) і масавая культура; прафесійная і народная культура; гарадская і вясковая культура і да т.п.

Паведаміць пра недакладнасьць