Зараастрызм, рэлігія, якая атрымала назву па імені персідскага прарока Заратуштры (Зараастра; 8-7 ст. да н.э.). Свяшчэнная кніга З. - «Авеста», якая сладаецца з рэлігійных гімнаў, малітваў, легендаў і паданняў, разнастайных забарон, прадпісанняў і інш. Сярод асноўных прынцыпаў З. - супрацьпастаўленне дзвюх «вечных пачаткаў» (дабра і зла; святла і цемры), супрацьборства паміж якімі складае змест сусветнага гістарычнага працэсу; вера ў канчатковую перамогу дабра, якое ўвасабляецца ў вобразе вярхоўнага божаства Ахурамазды. Галоўную ролю ў рытуале адыгрывае агонь як ачышчальная сіла; Заратуштра адмяніў усе ранейшыя крывавыя ахвярапрынашэнні і пакінуў толькі вогненныя ахвярапрынашэнні; агонь ён лічыў сімвалам праведнасці і адзіна правільным шляхам да бессмяротнасці. У сучасны перыяд прыхільнікаў З., якія пражываюць у Індыі і Іране, налічваецца каля 125 тыс. чал.

Паведаміць пра недакладнасьць