Зямля, сімвал, архетып культуры. Зямля ўяўляе сабой універсальны сімвал (архетып) нараджэння, мацярынства, урадлівасці і абароны. У беларускім фальклоры відавочна выяўлена ўяўленне пра З. як пра адвечную маці ўсяго жывога, у т.л. і самога чалавека. У фальклорных творах апісваюцца стваральнікі З. - найперш Бог і яго пастаянны антаганіст чорт. Паводле народных уяўленняў, З. стваралася паступова, у некалькі этапаў. Аб часе яе стварэння гаворыцца ў агульных рысах - «калісь». Прычым З. ўяўлялася ў выглядзе амаль жывой, самастойнай істоты (накшталт расліны). Гэта выяўляецца ў наступных словах з беларускага паданя «Бог і д'ябал»: «Гасподзь зямельку пасеяў, зямелька стала расці».

Паведаміць пра недакладнасьць