Інкультурацыя, працэс і вынік засваення людзьмі традыцый, звычаяў і каштоўнасцей, вераванняў роднай культуры; вывучэнне і перадача культуры ад аднаго пакалення да іншага. Тэрмін І. уведзены амерыканскім антраполагам М.Херсковіцам у яго кнізе «Чалавек і яго праца. Навука культурнай антрапалогіі» (1948). У ходзе І. індывід засвойвае традыцыйныя спосабы мыслення і дзеянняў, характэрныя для той культуры, да якой ён належыць. У адрозненне ад сацыялізацыі, канечным вынікам І. з'яўляецца не асоба, а інтэлігент як своеасаблівая сукупнасць набытых культурных норм. Паняцце «І.» прымяняецца як да засваення культурных норм дзецьмі, так і дарослымі індывідамі (у апошнім выпадку гэта могуць быць імігранты, якія адаптуюцца да новых культурных абставін). Працэс І. можа працягвацца не толькі некалькі гадоў, але часам і ўсё жыццё чалавека.