Йоні (ст.-інд. - «крыніца», «жаночы орган»), індыйскі сімвал боскай стваральнай энергіі. Й. - сімвал жонкі Шывы - багіні Шакці. У індыйскім мастацтве пашыраны выява Й. і лінгама ў выглядзе каменных слупоў, што ўзвышаюцца над наземнай асновай. З'яўляецца аб'ектам рэлігійнага пакланення. Стылізаваныя каменныя ці драўляныя выявы Й. сустракаюцца ва многіх індуісцкіх храмах. У асобных рытуалах вернікі пакланяюцца не Й., а геніталіям жывой жанчыны, што ўвасабляе сабой Вялікую Багіню Дэві (ці Шакці).