Лінгам (старажытнаіндыйскае - знак полу), у старажытнай і сярэднявечнай індыйскай міфалогіі сімвал мужчынскага пачатку, боскай стваральнай сілы. З'яўляецца адным з эратычных сімвалаў старажытнаіндыйскай культуры. Выяўляецца ў выглядзе каменнага слупа, які звычайна мае прырошчаную фігуру Шывы з мячом у руках ці паднімаецца з йоні - жаночага органа, сімвала жонкі Шывы - Парваці. Асабліва важнае значэнне культ Л. набыў у рытуалах розных сект індуізму, звязаных з пакланенем богу Шыве.

Паведаміць пра недакладнасьць