Індуізм, адна з найбольш буйных (па колькасці вернікаў) рэлігій свету. Каля 95% усіх індуістаў свету пражываюць у Індыі. Сфармаваўся ў 1 тыс. да н.э. ў выніку далейшай эвалюцыі ведычнай рэлігіі і брахманізма, а таксама асіміляцыі народных вераванняў. У аснове І. - вучэнне аб пераўвасабленні душаў (сансара) і карме; ушанаванне вярхоўных багоў Вішну і Шывы; следаванне каставым правілам. У І. свяшчэннымі лічацца: сярод жывёл - карова, змяя; сярод рэк - Ганг; сярод раслін - лотас. Культавыя абрады адбываюцца ў храмах, каля мясцовых і хатніх алтароў, а таксама ў свяшчэнных месцах. Для І. уласціва ўяўленне аб універсальнасці і ўсеагульнасці вярхоўнага божаства. У І. існуюць дзве асноўныя плыні - вішнуізм і шываізм.

Паведаміць пра недакладнасьць