Карма (азначае «дзеянне», «жэрабя»), адно з асноўных паняццяў індыйскіх рэлігій (індуізма, будызма, джайнізма) і філасофскай думкі. К. чалавека складаецца з сумы ўсіх яго добрых і дрэнных спраў і ў канчатковым выніку прадвызначае форму наступнага перараджэння, пераўвасаблення. К. вызначае спрыяльныя або неспрыяльныя падзеі ў жыцці кожнага чалавека (багацце-беднасць; здароўе-хвароба; шчасце-няшчасце), а таксама пол, сацыяльны статус, тэрмін жыцця чалавека і да т.п. Добрая К. гарантуе адраджэнне ў новым жыцці брахманам ці князем, сярэдняя - прыблізна на ранейшым узроўні, дрэнная - рабом ці недатыкальным, а часам нават якой-небудзь жывёлай (чарвяком, камаром, пацуком і інш.). Ідэя К. стала своеасаблівым маральна-этычным рэгулятарам паводзін індыйцаў на працягу многіх стагоддзяў.

Паведаміць пра недакладнасьць