Калектыўная свядомасць, тэрмін, уведзены ў навуковы ўжытак Э.Дзюркгеймам. Ён лічыў, што К.с. уяўляе сабой духоўнае адзінства грамадства, якое не з'яўляецца простай сумай індывідуальных свядомасцей, існуе незалежна ад іх у выглядзе сацыяльных фактараў (звычаяў, маралі, права, традыцый, ведаў і да т.п.). Аказвае моцнае ўздзеянне на індывідуальную свядомасць, стварае маральна-духоўную атмасферу, якая вымушае людзей прымаць спосабы дзеянняў і мыслення, распаўсюджаныя ў дадзеным грамадстве. Формамі К.с. з'яўляюцца калектыўныя ўяўленні (сукупнасць сімвалаў і ідэй, традыцый, звычаяў і інш., што маюць такое значэнне для ўсіх сябраў супольнасці) і калектыўныя пачуцці (сукупнасць пачуццяў, агульных для сябраў грамадства).

Паведаміць пра недакладнасьць