Культура паводзін, сукупнасць форм штодзённых паводзін чалавека (у сферы зносін з іншымі людзьмі, працы, адпачынку, побыту і г.д.), якія падтрымліваюцца і ўхваляюцца грамадствам. Выяўляецца ў правілах этыкету, якія вызначаюць і рэгулююць знешнія праявы чалавечых адносін (паводзіны ў грамадскіх месцах, зносіны са сваякамі, знаёмымі ці незнаёмымі людзьмі, калегамі па працы, манеры і інш.). Парушэнне норм К.п. (напр., непавага да старэйшых, жанчын, бестактоўнасць, нахабства) звычайна асуджаецца грамадскай думкай. У К.п. адлюстроўваюцца маральныя і этычныя ўстаноўкі, схільнасці асобных індывідаў і пэўных сацыякультурных супольнасцей.

Паведаміць пра недакладнасьць